Турызм з беларускім тварам (інфаграфіка)

Нягледзячы на шматлікія заявы ў дзяржаўных СМІ аб турыстычнай прывабнасці Беларусі, колькасць замежных турыстаў зніжаецца з кожным годам. У сваю чаргу, колькасць беларускіх турыстаў, якія наведваюць краіны па-за межамі СНД, павялічылася з 218 да 660 тысяч — амаль у тры разы.



turyzm.jpg

Перашкодзіць скарачэнню колькасці замежных турыстаў не змаглі ні дзяржаўныя праграмы па развіцці дадзенай галіны, ні нават Чэмпіянат свету па хакеі, які прайшоў у Мінску ў мінулым годзе і на які ўскладаліся вялікія надзеі.