717-ты дзень поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны: галоўнае да гэтага часу

Навіны апошніх сутак з украінскага фронту.

Ілюстрацыйнае фота: pravda.com.ua

Ілюстрацыйнае фота: pravda.com.ua

***

Крыніцы, блізкія да Адміністрацыі прэзідэнта РФ, паведамілі расійскаму апазіцыйнаму выданню «Медуза», што інтэрв'ю Уладзіміра Пуціна амерыканскаму журналісту Такеру Карлсану не было разлічана на расійскую аўдыторыю, а Крэмль мае намер стварыць інфармацыйныя эфекты і істэрыку на Захадзе.

Адзін з суразмоўцаў «Медузы» дадаў, што другарадная мэта інтэрв'ю — паказаць расійскай унутранай аўдыторыі, што Пуцін усё яшчэ можа фармаваць глабальны дыскурс на аснове папулярнасці інтэрв'ю, але не даў ацэнкі поспеху Пуціна ў гэтым плане. 

Крыніцы ў Крамлі засяродзіліся на тым, каб прадставіць інтэрв'ю як надзвычай паспяховую і папулярную спробу Расіі сфармаваць інфармацыйнае асяроддзе на Захадзе і сцвярджалі, што інтэрв'ю прадэманстравала, што Пуцін з'яўляецца ўплывовым сусветным лідарам. Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што амерыканскі інтарэс да інтэрв'ю Пуціна «бясспрэчны» і што Крэмль зацікаўлены ў рэакцыі на інтэрв'ю за мяжой, паколькі ён працягвае назіраць за ўнутранай рэакцыяй на інтэрв'ю. 

Расійскія акупацыйныя чыноўнікі адзначылі, што інтэрв'ю мае больш за 60 мільёнаў праглядаў, і сцвярджалі, што свет усё больш цікавіцца меркаваннем Пуціна і яго «праўдамі». 

У той жа час расійская інтэрнэт-супольнасць адзначыла, што Пуцін не падаў ніякай новай інфармацыі ў інтэрв'ю Карлсану, а проста паўтарыў для амерыканскай аўдыторыі даўнія размовы Крамля пра поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну. 

Акрамя гэтага намеснік старшыні Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў адзначыў, што «Пуцін максімальна грунтоўна і падрабязна расказаў заходняму свету, чаму Украіны не было, няма і не будзе». 

Амерыканскі «Інстытут вывучэння вайны» (ISW) робіць выснову, што апісанне Мядзведзевым інтэрв'ю Пуціна дэманструе, што Расія не адмовілася ад сваіх максімалісцкіх мэт выкаранення ўкраінскай дзяржаўнасці і што Пуцін не мае намеру весці перамовы з Украінай на любых умовах, адрозных ад яго мэт.

***

За мінулыя суткі адбылося 111 баявых сутыкненняў паміж УСУ і войскамі РФ. У цэлым расійцы нанеслі 73 авіяцыйныя ўдары, здзейснілі 76 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню па пазіцыях украінскіх войскаў і населеных пунктах.

Пасля расійскіх тэрарыстычных нападаў, ёсць загінулыя і параненыя сярод цывільнага насельніцтва. Разбурэнні і пашкоджанні атрымалі шматпавярховыя і прыватныя дамы, а таксама іншая грамадзянская інфраструктура. 

Уначы акупанты чарговым разам атакавалі Украіну, ужыўшы 26 БпЛА тыпу «Shahed-136/131». Сіламі і сродкамі супрацьпаветранай абароны знішчана 18 ударных БпЛА. Інфармацыя пра наступствы ранішняга ўдару ўдакладняецца.

Авіяцыйным ударам падвергліся: Сумская, Харкаўская, Луганская, Данецкая, Запарожская і Херсонская вобласці.

Пад артылерыйскім агнём аказаліся больш за 130 населеных пунктаў Чарнігаўскай, Сумскай, Харкаўскай, Луганскай, Данецкай, Запарожскай, Днепрапятроўскай, Херсонскай і Мікалаеўскай абласцей.

Беспілотнікі акупанты запусцілі з Балаклавы і мыса Чауда, што ў Крыме, а таксама з Курскай вобласці Расіі. 

Асноўнымі напрамкамі удараў былі Адэская і Харкаўская вобласці.

Да адбіцця паветранага нападу прыцягваліся падраздзяленні зенітных ракетных войскаў, мабільных агнявых груп Паветраных сіл і Сіл абароны Украіны, сродкі радыёэлектроннай барацьбы.

***

За мінулыя суткі расійцы здзейсніў 66 абстрэлаў Херсонскай вобласці, з іх 52 — па Херсоне. 

Расійскія вайскоўцы папалі ў жылыя кварталы населеных пунктаў вобласці; аб'ект крытычнай інфраструктуры ў Херсонскім раёне; гаражны кааператыў у Херсоне.

У выніку абстрэлаў чалавек загінуў, яшчэ 5 атрымалі раненні, паведамляе Херсонская АВА.

***

У ноч на 10 лютага расійскія акупанты тройчы атакавалі Адэскую вобласць ударнымі беспілотнікамі. Пацярпелі чатыры чалавекі.

Першую хвалю дронаў расійцы накіравалі па Адэсе. Усе 9 «Шахедаў» былі знішчаныя падраздзяленні супрацьпаветранай абароны.

Аднак абломкамі аднаго са збітых БпЛА пашкоджана тэхнічнае збудаванне прыпартовай інфраструктуры, асколачнае раненне атрымаў адзін з работнікаў прадпрыемства, ён у бальніцы.

Другую і трэцюю хвалі нападаў вораг накіроўваў па прыпартовай інфраструктуры Падунаўя.

Сілы СПА знішчылі 12 дронаў. 

Пацярпелі тры чалавекі — супрацоўнікі прыпартовых прадпрыемстваў. Мужчыны атрымалі шматлікія аскепкавыя раненні і мінна-выбуховыя траўмы. Усе шпіталізаваныя, адзін з пацярпелых у цяжкім стане.

Таксама расійцы нанеслі ўдар па грамадзянскай інфраструктуры Ізмаіла: пашкоджаныя тэхнічныя памяшканні прамысловых і сэрвісных аб'ектаў, дарожнае пакрыццё, грузавыя і легкавыя аўтамабілі, у некалькіх жылых дамах выбітыя вокны, пабітыя фасады, дахі. Таксама на тэрыторыі Ізмаілскага раёна падзеннем абломкаў збітага дрона выкліканы пажар прыватнага дома і гаража.

***

Пасля начнога расійскага абстрэлу і атакі нафтабазы ў Харкаве ў адным з прыватных жылых дамоў у выніку пажару загінула ўся сям'я з 5 чалавек: муж з жонкай і трое іх дзяцей — сямігадовы, чатырохгадовы і сямімесячны хлопчыкі.

Узгаранне адбылося праз уцечку паліва, пасля чаго адбылася ўцечка небяспечнага рэчыва на вуліцы, дзе знаходзіцца жылы сектар.

Цела мужчыны знойдзена ў калідоры дома, а мама з дзецьмі спрабавалі выратавацца ў ванным пакоі.

Працягваюцца пошукі цела самага малодшага хлопчыка. 

У іншым доме загінулі 66-гадовы мужчына і яго 65-гадовая жонка.

Атрымалі раненні дзве жанчыны 61 і 39 гадоў, а таксама 45-гадовы мужчына.

Паводле даных ратавальных службаў, больш за паўсотні чалавек выратавалі гэтай ноччу падчас пажараў у Харкаве.

У выніку расійскай атакі беспілотнікамі пашкоджаная грамадзянская інфраструктура. Узнікла некалькі маштабных пажараў, над ліквідацыяй якіх працуюць ратавальнікі.

***

Сілы абароны за суткі 9-10 лютага знішчылі 980 расійскіх акупантаў, 24 артылерыйскіх сістэмы і 9 іх танкаў, паведамляе Генштаб УСУ.

Агульныя баявыя страты праціўніка з 24.02.22 па 10.02.24 арыенціровачна склалі:

  • асабістага саставу — каля 394 270 (+980) чалавек;
  • танкаў — 6394 (+9) адз.;
  • баявых браніраваных машын — 11 942 (+21) адз.;
  • артылерыйскіх сістэм — 9459 (+24) адз.;
  • РСЗА — 981 (+0) адз.;
  • сродкі СПА — 666 (+0) адз.;
  • самалётаў — 332 (+0) адз.;
  • верталётаў — 325 (+0) адз.;
  • БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню — 7235 (+26);
  • крылатых ракет — 1881 (+0);
  • караблёў / катэраў — 24 (+0) адз.;
  • падводных лодак — 1 (+0) адз.;
  • аўтамабільнай тэхнікі і аўтацыстэрн — 12 579 (+28) адз.;
  • спецыяльнай тэхнікі — 1512 (+3).