Аэрапорт у Брэсце Расія пачала выкарыстоўваць для ракетных удараў па Украіне?
Расіяне пачалі выкарыстоўваць аэрапорт у Брэсце для ракетнага ўдару па Украіне. Пра гэта паведаміў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Вадзім Дзенісенка.

Дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Вадзім Дзенісенка паведаміў у эфіры ўкраінскага тэлебачання, што расіяне пачалі выкарыстоўваць аэрапорт у Брэсце для ракетнага ўдару па Украіне, перадае Укрінфарм у чацвер раніцай.
«Наступ з боку Беларусі фактычна пачаўся. Больш за тое, расіяне пачалі выкарыстоўваць аэрапорт Брэста для ракетнага абстрэлу нашай тэрыторыі», — сказаў Дзенісенка.
Ён дадаў, што беларускі рэжым не гатовы накіраваць свае наземныя войскі ва Украіну, але ціск з боку Расіі ў гэтым пытанні настолькі вялікі, што нельга выключаць, што такая атака будзе.
У сераду ўкраінскі генштаб абвясціў, што хоць беларускія ўлады афіцыйна адмаўляюць свой удзел у вайне, то яны даюць расійскім войскам сваю тэрыторыю, аэрапорты і транспартныя сеткі.
Паводле www.polskieradio.pl