Чыслаў: Некалькіх фігурантаў справы «Белага легіёну» вызвалілі, бо пасля пабояў яны ледзь не памерлі 

Заснавальнік і колішні кіраўнік патрыятычнай арганізацыі «Белы легіён» Сяргей Чыслаў (Бульба) не выключае, што найбліжэйшым часам са сьледчых ізалятараў будуць вызваленыя яшчэ некалькі фігурантаў справы.

f1997ce7_ff93_435a_956c_3c4f55bd1974_cx0_cy5_cw0_w1023_r1_s.jpg


«Выпускаюць тых, хто ніякім чынам ня ўпісваецца ў справу, сшытую белымі ніткамі. І нават улічваючы тое, што ў дачыненьні да хлопцаў прымяняліся катаваньні ды псыхатропныя сродкі, сьледчыя органы не знаходзяць ніякіх нагодаў, каб абʼяднаць усё ў адзіную справу. Некалькі чалавек былі выпушчаныя паводле стану здароўя, і пасьля пабояў яны там ледзь не памерлі, таму іх прадбачліва выпусьцілі. Паводле нашай інфармацыі, у іх тэндэнцыя 6-7 чалавек затрымаць надоўга, а іншых, верагодна будуць патроху вызваляць», — сказаў Сяргей Чыслаў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве.
Чытаць далей тут: