Кабінет Паўла Латушкі: выбары 2024 года — не з’яўляюцца выбарамі, і таму не могуць быць прызнанымі
Каманда НАУ і Кабінет Паўла Латушкі выклалі сваю пазіцыя наконт агульнай стратэгіі, куды пойдзе Беларусь без Лукашэнкі і распавялі пра стратэгію па «выбарах» лютага 2024 года.
![_cihi_supraciu___horad___bczb__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__17__logo_2_logo.jpg _cihi_supraciu___horad___bczb__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__17__logo_2_logo.jpg](/img/v1/images/_cihi_supraciu___horad___bczb__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__17__logo_2_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Кабінет Паўла Латушкі выклаў сваё бачанне будучыні Беларусі разам з Еўропай, анансаваў выхад краіны з усіх саюзаў з Расіяй: з Саюзнай дзяржавы, АДКБ і ЕАЭС, СНГ і заявіў, што выбары-2024, што плануе правесці беларуская ўлада — не выбары, і ўдзел у іх прымаць нікому не варта.
Паўла Латушкі заявіў: Мы ведаем, што рабіць, у нас ёсць стратэгія, і мы разам пабудуем сістэму, якая зменіць незаконны прарасійскі рэжым Лукашэнкі ў Беларусі.
Разам да перамогі!
9 жніўня — дзень, які ўвойдзе ў падручнікі гісторыі як адна з галоўных дат барацьбы беларускага народа за свабоду, незалежнасць і дэмакратыю. Бо толькі праз выпрабаванні нараджаюцца вольныя і незалежныя нацыі. Беларусы зрабілі свой выбар на карысць дэмакратыі і мы працягваем за яе змагацца разам! На канферэнцыі “Новая Беларусь 2023”, што адбылася 6 жніўня ў Варшаве, дэмакратычнымі сіламі быў падрыхтаваны шэраг дакументаў: Палітычная дэкларацыя, Дэкларацыя аб сяброўстве Беларусі ў ЕС, Дэкларацыя пра салідарнасць з народам Украіны і Заява адносна заплаваных рэжымам “выбараў” 2024.
Павел Латушка заявіў, што лічыць неабходным давесці пазіцыю каманды НАУ і прадстаўніка Аб’яднанага Пераходнага Кабінету Беларусі па пытаннях транзіту ўлады датычна дадзеных дакументаў.
Палітычная дэкларацыя разглядаецца НАУ як асноўны дакумент, які поўнасцю адпавядае іх стратэгіі: “Наша мэта — гэта незалежная, дэмакратычная Беларусь, як нацыянальная дзяржава. Наш выбар — будучае членства Беларусі ў ЕС і выхад з усіх саюзаў з Расіяй: Саюзнай дзяржавы, АДКБ і ЕАЭС. Дадам — і з СНД”. Адзначаецца, што гэта таксама зафіксавана і ў Заяве Кабінету ад 24 чэрвеня 2023 года.
Глядзіце таксама
![Святлана Ціханоўская як галоўны ньюсмейкер тыдня Нішто не ўзнікае з нічога, альбо Тыдзень Ціханоўскай](/img/v1/images/53103951879_46dc0a414f_b.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Павел Латушка адзначае, што галоўнай перашкодай для дасягнення гэтай мэты з’яўляецца прарасійскі рэжым Лукашэнкі, у першую чаргу — сам беларускі кіраўнік і яго найбліжэйшае лаяльнае кола, якія “з’яўляюцца злачыннай групай, што часова захапіла дзяржаву і яе інстытуты, праводзіць палітыку этнацыду і сістэматычных масавых рэпрэсій, уцягнула Беларусь у вайну супраць Украіны і здае наш суверэнітэт на карысць Расіі”.
Латушка адзначае, што ключавой задача, такім чынам, робіцца “ліквідацыя злачыннага прарасійскага рэжыму праз адхіленне Лукашэнкі ад улады ў выніку рэалізацыі стратэгіі ўсебаковага ціску на рэжым, стварэння альтэрнатыўнай палітычнай сістэмы і расколу так званых элітаў”.
Пазіцыя НАУ наконт выбараў-2024.
Латушка адзначыў, што і яго ўласная пазіцыя, і пазіцыя каманды НАУ, а таксама — пазіцыя прадстаўніка Кабінета па транзіце ўлады, грунтуецца на тым, што яны не прызнаюць “выбары-2024” выбарамі.
“Мы канстатуем, што ўвогуле ніякія электаральныя кампаніі ў Беларусі цяпер немагчымыя, а тое, што арганізоўвае нелегітымны рэжым Лукашэнкі, з’яўляецца злачынствам. Наша пазіцыя заснаваная на базавай тэзе — у Беларусі адсутнічаюць легітымныя органы ўлады, якія маюць права на правядзенне будзь-якіх электаральных кампаній”.
Дадатковымі фактарамі, якія не дазваляюць НАУ прызнаваць запланаваную ўладамі “злачынную імітацыю” выбарамі, з’яўляюцца:
• сістэматычныя масавыя рэпрэсіі і злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларусаў;
• вайна супраць Украіны, у якой рэжым Лукашэнкі удзельнічае на баку Расіі ў рамках так званай “Саюзнай дзяржавы” і здзяйсняе ваенныя злачынствы;
• знаходжанне расійскіх войскаў і наймітаў расійскай ПВК Вагнер на тэрыторыі Беларусі;
• значная страта суверэнітэту Беларусі і пагроза страты незалежнасці нашай краіны ў выніку злачынных антыдзяржаўных дзеянняў рэжыму Лукашэнкі;
• абмежаванне свабоды слова і іншых палітычных свабодаў беларускіх грамадзян;
• пазбаўленне значнай часткі беларускага грамадства выбарчых правоў.
Такім чынам, адзначае НАУ, “мы яшчэ раз падкрэсліваем, што “выбары”, прызначаныя рэжымам Лукашэнкі на люты 2024 года, не з’яўляюцца выбарамі і таму апрыёры не могуць быць прызнанымі. Як і любыя імітацыі “электаральных кампаніі”, якія ладзіў і плануе зладзіць гэты рэжым — пакуль ён існуе і Лукашэнка знаходзіцца ва ўладзе. З гэтай пазіцыі мы будзем зыходзіць як у міжнароднай працы з нашымі замежнымі партнёрамі, так і ў камунікацыі з беларусамі”.
Глядзіце таксама
![Пашпарт новай Беларусі Паглядзіце, як можа выглядаць пашпарт дэмакратычнай Беларусі](/img/v1/images/paszpart_3_logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
“Мы заклікаем беларусаў ігнараваць і не удзельнічаць у імітацыі “выбараў”. Калі ж вас будуць прымушаць удзельнічаць пад пагрозамі — зыходзьце з меркаванняў уласнай бяспекі. У любым выпадку, мы павінны разумець, што гэта — не выбары, яны не будуць прызнаныя, як і іх вынікі, а любы прымус да ўдзелу ў іх — незаконны.
Мы заклікаем дэмакратычныя сілы прадоўжыць фармаванне і ўмацаванне альтэрнатыўных палітычных інстытутаў на транзітны перыяд.
Альтэрнатыўная кампанія, на правядзенні якой мы будзем настойваць, зафіксаваная ў палітычнай дэкларацыі — гэта выбары ў Каардынацыйную раду.
І мы заклікаем усю дэмакратычную грамадзянскую супольнасць, палітычныя партыі, інстытуты і грамадскія аб’яднанні падтрымаць менавіта дадзеную кампанію з мэтай абраць новы склад Каардынацыйнай рады як легітымны Пераходны Парламент.
Мы не спыняем барацьбу, распачатую ў 2020 годзе, і мы дойдзем да перамогі. Бо беларусы заўсёды змогуць дамовіцца з беларусамі, каб разам абараніць суверэнітэт і незалежнасць нашай краіны і забяспечыць яе еўрапейскую будучыню".
Глядзіце таксама
![Наша задача вырваць Беларусь з расійскай арбіты. І правесці дэкаланізацыю Беларусі Ціханоўская: Ядзерная зброя мусіць быць выведзена з Беларусі, з гэтага мы можам пачаць шлях у Еўропу](/img/v1/images/izobrazenie_viber_2023_08_06_15_31_22_583_logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)