Ціханоўская: Ядзерная зброя мусіць быць выведзена з Беларусі, з гэтага мы можам пачаць шлях у Еўропу
Перад пачаткам панэльнай дыскусіі пра еўрапейскую будучыню краіны на канферэнцыі «Новая Беларусь» выступіла Святлана Ціханоўская.

— Ядзерная зброя мусіць быць выведзена з Беларусі, з гэтага мы можам пачаць шлях у Еўропу.
— У саюзе з Расіяй Беларусь не можа мець будучыні, але гэта не відавочна для ўсіх тых, хто ў Беларусі. Наша задача — правесці дэкаланізацыю Беларусі, — сказала яна.
— Наша задача — вырваць Беларусь з расійскай арбіты, — заявіла лідарка незалежнага грамадства. — Прысутнасць у еўрапейскіх структурах дае нам не толькі голас, але і інструменты, каб змяніць сітуацыю ўнутры краіны. Супраца з Украінай стратэгічная для вызвалення Беларусі, — адзначыла Ціханоўская.
— Беларусь немагчымая без Еўропы, як і Еўропа немагчымая без Беларусі, — сказала Святлана Ціханоўская.
Форум «Новая Беларусь» праходзіць 6 жніўня ў Варшаве. На ім прысутнічае амаль 400 чалавек з розных структур і рэгіёнаў.
Перад пачаткам канферэнцыі на адрас Святланы Ціханоўскай паступілі пагрозы, яна была вымушана пакінуць канферэнцыю і гатэль, дзе яна адбываецца, але вярнулася пасля праверкі гатэлю польскай паліцыяй.
Глядзіце таксама
