Якой мусіць быць медыцына будучыні? Меркаванне практыка
Правал барацьбы з пандэміяй каронавіруса, звальненні медыкаў праз нелаяльнасць, бяспраўнасць, якая прымушае спецыялістаў сядзець на сваіх месцах за мізэрныя заробкі. А з нядаўняга — яшчэ адзін тэзіс, зрэшты, не новы: прапанова дактарам адпрацоўваць пасля ўніверсітэта 10 гадоў. Але ці тыя гэта захады, якія дапамогуць палепшыць сістэму аховы здароўя ў Беларусі?