«Літоўская чыгунка» зачыняе прадстаўніцтвы ў Беларусі і Расіі

Дзяржаўная кампанія «Літоўская чыгунка» абвясціла пра закрыццё прадстаўніцтваў у Беларусі і Расіі.

litva_1104_2.jpg


У кампаніі кажуць, што прадстаўніцтвы былі адкрытыя дзеля «супрацоўніцтва і пошуку новых сувязей з бізнес-партнёрамі ў гэтых краінах». Аднак у сувязі з вайной ва Украіне «такіх магчымасцей не засталося».
Працэс ліквідацыі можа заняць ад трох да шасці месяцаў.
Дарэчы, даччыная кампанія ЛЧ, якая называецца «LTG Cargo», з 18 сакавіка спыніла рух сваіх вагонаў у Беларусь і Расію, а таксама транзіт праз гэтыя краіны. Гэта зроблена на знак пратэсту супраць вайны ва Украіне.
Паводле «Еўрарадыё».