Лукашэнка пачаў пастаўляць прадукцыю ў акупаваны Марыупаль

Гэта выходзіць са слоў кіраўніка так званай «ДНР» Дзяніса Пушыліна прапагандыстцы Ксеніі Лебедзевай.

puszylin_1.jpg


Пушылін сказаў, што з Беларуссю ўжо ёсць кантакты па лініі «бізнэсу і камерцыйнага складальніка». Паводле яго слоў, ідуць пастаўкі і з Беларусі ў Марыупаль і наадварот. Ён акрэсліў, што «ДНР» зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Беларуссю ў сферы сельскай гаспадаркі, металургіі, вугальнай прадукцыі, пастаўках угнаенняў, і тэхнікі МАЗ, трактароў і экскаватараў.
Акрамя таго, Пушылін паведаміў, што беларускі бок гатовы прыцягнуць да аднаўлення горада, зараз гэтыя прапановы прапрацоўваюцца.
Пра гэта паведамляе журналіст Матолька.