Макей не стаў каментаваць інфармацыю па справе «Белага легіёну»

«Мы перадалі інфармацыю аб расследванне справы «Белага легіёну» еўрапейскім партнёрам», — заявіў сёння, 19 мая, міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Фота з сайта www.racyja.com

Фота з сайта www.racyja.com

Беларусь перадала інфармацыю аб расследванні справы «Белага легіёну» еўрапейскім партнёрам. Пра гэта сёння заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Паводле заявы Макея, беларускі бок прадставіў «усю інфармацыю на гэты конт, якая існуе на дадзены момант» партнёрам у Еўропе.

Каментаваць само расследаванне крымінальнай справы Макей не стаў, таму што яго вядуць іншыя ведамствы.

Нагадаем, цяпер за кратамі знаходзяцца 17 фігурантаў гэтай крымінальнай справы. 16 з іх, паводле следства, маюць дачыненне да арганізацыі «Белы легіён». Яшчэ адзін – сябар Сацыял-дэмакратычнай партыі Сяргей Кунцэвіч. Арыштаваным прад’яўлена абвінавачванне ў стварэнні незаконнага ўзброенага фарміравання.

Паводле belsat.eu, belta.by