Паўторнае наступленне з боку Беларусі на Украіну магчымае і можа пачацца хутка

Пагроза паўторнага наступлення расійскай арміі з боку Беларусі захоўваецца, і у выпадку спрыяльнай для Расіі сітуацыі гэтае наступленне можа пачацца вельмі хутка, лічыць былы намеснік камандуючага Сіламі спецыяльных аперацый Украіны Сяргей Крыванос.

image_44.jpg


«Галоўная задача расійцаў — прымушаць нас расцягваць сілы і сродкі, якія ў нас ёсць, па ўсёй тэрыторыі Украіны. Цяпер яны маюць выдатную магчымасць перасоўваць войскі ўздоўж нашых межаў. Апошнія 15-20 гадоў расійцы працавалі над гэтымі пытаньнямі на ўсіх штогадовых вучэннях, таму нават калі цяпер невялікія войскі стаяць у Беларусі, праз два дні іх можа быць ужо значна больш. Яны ўмеюць гэта рабіць прафесійна», — сказаў генерал Крыванос.
Сёння прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што аналітыкі пакуль не бачаць рэальных рызык паўторнага ўварвання ва Украіну з боку Беларусі.
30 траўня ўлады Беларусі абвясцілі, што з 22 чэрвеня па 1 ліпеня ў Гомельскай вобласці пройдуць планавыя мабілізацыйныя вучэнні з ваеннымі камісарыятамі і арганізацыямі Узброеных сіл Беларусі, якія дыслакуюцца ў рэгіёне.
Па стане на канец траўня ў Міністэрстве абароны Украіны адзначылі, што пагроза ракетных удараў па тэрыторыі Беларусі застаецца актуальнай.
У 2014 годзе Сяргей Крыванос камандаваў абаронай Краматорскага аэрадрома. У 2019 годзе заяўляў пра прэзідэнцкія амбіцыі. Крытыкаваў дзеянні Уладзіміра Зяленскага, меў таксама канфлікт з Аляксеем Арастовічам у 2018 годзе.
Паводле РС.