22 чэрвеня на Гомельшчыне пачнуцца вучэнні вайсковых камісарыятаў

Пра гэта вайсковы камісар Гомельскай вобласці Андрэй Крываносаў паведаміў «БЕЛТА» і заявіў, што «вучэнні планавыя».
Вайсковы камісар Андрэй Крываносаў

Вайсковы камісар Андрэй Крываносаў


Размова ідзе пра планавыя мабілізацыйныя вучэнні з вайсковымі камісарыятамі і арганізацыямі Узброеных сіл, якія дыслакуюцца на тэрыторыі рэгіёна.

«У перыяд вучэнняў будзе абмежаваны рух па асобных тэрыторыях, якія прылягаюць да аб’ектаў Узброеных сіл. Акрамя таго, запланаваныя мерапрыемствы агнявой падрыхтоўкі на стрэльбішчах, размешчаных у Гомельскай вобласці», — адзначыў Андрэй Крываносаў.

У Жлобінскім раёне з 28 чэрвеня па 16 ліпеня запланаваныя вайсковыя зборы з вайсковаабавязанымі, прызначанымі ў тэрытарыяльныя войскі.

«У гэты перыяд будуць адпрацоўвацца пытанні арганізацыі аховы і абароны абʼектаў тэрытарыяльнай абароны, выканання мерапрыемстваў ваеннага становішча, а таксама барацьбы з дыверсійна-разведвальнымі групамі», — расказаў вайсковы камісар.

Тэрытарыяльныя войскі былі створаныя ў Беларусі ў 2002 годзе.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: