Пяскоў пацвердзіў: ва Украіне ўсе ідзе згодна з планам

Прэс-сакратар Пуціна заявіў, што інфармацыяй пра ракетны ўдар па караблю «не валодаюць», але вайна працягвае ісці «згодна з планам»

karikaturi_peskova_4.jpg

Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў сказаў, што ў Крамлі нічога не ведаюць пра меркаваны ракетны ўдар па расійскім фрэгаце.

«Не, мы не валодаем такой інфармацыяй», — цытуе Пяскова ТАСС.


Таксама Дзмітрый Пяскоў зноў пацвердзіў, што «спецыяльная ваенная аперацыя РФ на Украіне ідзе згодна з планам». Пра гэта заявіў Пяскоў, каментуючы словы Лукашэнкі, які ў інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву AP выказаў меркаванне, што гэтая аперацыя «зацягнулася».