Шматтысячны мітынг Ціханоўскай на плошчы Бангалор у Мінску. Гістарычныя фота
Той дзень — 30 ліпеня 2020 года — стаў адным з самых яскравых у перадвыбарчай кампаніі. Нечакана для ўсіх тысячы і тысячы беларусаў змаглі сабрацца ў сталіцы на афіцыйны і дазволены мітынг-сустрэчу з кандыдаткай на прэзідэнта Святланай Ціханоўскай.
Разам са Святланай Ціханоўскай на трыбуне выступілі яе паплечніцы па аб'яднаным штабе — Марыя Калеснікава з каманды Віктара Бабарыкі і Вераніка Цапкала з каманды свайго мужа Валерыя.
Давайце ўзгадаем, як гэта было.