Шольц: Пуцін не пераможа ў злачыннай вайне супраць Украіны

Агрэсія Крамля супраць Украіны з'яўляецца "найвялікшай катастрофай нашага часу", "вайной на знішчэнне", пасля якой "свет ужо не будзе такім, як раней", падкрэсліў канцлер ФРГ.

Олаф Шольш

Олаф Шольш

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін "не павінен перамагчы ў злачыннай агрэсіўнай вайне супраць Украіны, і ён не выйграе гэтую вайну", заявіў канцлер ФРГ Олаф Шольц (Olaf Scholz), выступаючы ў пятніцу, 6 траўня, на мерапрыемстве, прысвечаным 100-годдзю Заморскага клуба у Гамбургу.
Паводле яго слоў, агрэсія Крамля з'яўляецца "найвялікшай катастрофай нашага часу", "вайной на знішчэнне", пасля якой "свет ужо не будзе такім, як раней". Шольц у чарговы раз падкрэсліў салідарнасць урада Германіі з Украінай. "Мы аказваем Украіне любую падтрымку, якую можам аказаць", у тым ліку пастаўкі зброі, каб яна магла абараніць сябе, падкрэсліў кіраўнік урада ФРГ.
Напаўшы на Украіну, Пуцін "і яго рэжым" фактычна парвалі з сучаснай цывілізацыяй, наўмысна пакінуўшы сусветную супольнасць, што ў XXI стагоддзі лічылі магчымым толькі нямногія, растлумачыў Олаф Шольц. Для Пуціна яго "імперыялістычная і рэваншысцкая ідэя сілы і велічы Расіі" значыць "больш, чым дабрабыт уласнага народа", — упэўнены канцлер ФРГ.
Калі Пуціну ўдасца дасягнуць сваіх мэтаў, узнікне рэальнае бяспраўе ў сусветным маштабе. "Ужо па адной гэтай толькі гэтай прычыне Расія не павінна ўзяць верх", — заявіў кіраўнік германскага ўрада.