ТОП-10 стратэгічных пралікаў Пуціна

У чым пралічыўся Пуцін? Палітолаг і вядомы ўкраінскі Алег Панамар разважае, чаму напад на Украіну стаў татальнай стратэгічнай памылкай расійскага кіраўніцтва.

26_21.png

Авантура Пуціна была асуджаная на правал праз татальныя стратэгічныя пралікі. Вось асноўныя з іх:

  1. Расію сустрэнуць з кветкамі альбо хаця б нейтральна.
  2. Расія мае шмат элітных прафесійных ваенных падраздзяленняў.
  3. Тактыка знішчэння ўкраінскай інфраструктуры выкліча цунамі бежанцаў у Еўропу — і Еўропа націсне на Украіну, каб гэта спыніць.
  4. Еўропа не зможа за адзін год цалкам адмовіцца ад расійскіх энерганосьбітаў і перайсці на пастаўкі з іншых краін.
  5. Халодная зіма і дарагая энергія паралізуюць еўрапейскую прамысловасць і хатнія гаспадаркі — і яны націснуць на свае ўрады з тым, каб тыя націснулі на Украіну.
  6. ЗША і ЕС не будуць адзіныя і салідарныя. Цяпер жа пактычна NATO – на кані, Захад адзіны ў сваёй рашучасці супрацьстаяць агрэсару. Пуцін думаў, што гэтага не здарыцца.
  7. Пуцін не разлічваў, што Захад будзе пастаўляць Украіне зброі на дзясяткі мільярдаў долараў, уключаючы самую сучасную, магутную і найлепшую.
  8. Падтрымка заходнім абывацелем Украіны не працягнецца доўга на высокім узроўні.
  9. Расійская агентурная сетка ва Украіне акажа вялікі разбуральны ўплыў на становішча ў тыле.
  10. УСУ, тэрабарона, валанцёры і ўвесь народ — будуць дэманстраваць неверагодны ўзровень энтузіязму, смеласці, мужнасці, матывацыі і патрыятызму (Пуцін не думаў, што такі супраціў магчымы).



    Нагадаем, як пісаў НЧ, днямі брытанскае выданне «Financial Times» апублікавала расследаванне абставін пачатку вайны, развязанай Крамлём год таму. Шэсць прадстаўнікоў найбліжэйшага акружэння Уладзіміра Пуціна распавялі журналістам, як прымаліся рашэнні па такіх пытаннях, як анексія Крыма і ўварванне ва Украіну. «Financial Times» распавяло: рашэнне аб пачатку «спецыяльнай ваеннай аперацыі» было прынята настолькі вузкім колам, што пастаўленыя перад фактам распачатага ўварвання чыноўнікі Крамля, чальцы кабінета і бізнес-эліты не маглі паверыць у тое, што адбываецца. Аднак пярэчыць Пуціну ці казаць яму праўду ніхто не адважыўся.

    У прыватнасці, былы высокапастаўлены прадстаўнік Крамля распавёў у гэтай сувязі, як Пуцін паверыў Віктару Медведчуку, які запэўніваў, што Украіна гатова кінуцца ў абдымкі Расіі. Прагнозы Медведчука пацвярджалі і ў ФСБ, што і пераканала Пуціна ў гарантаванай перамозе. Да таго ж, нагадваюць крыніцы, поспех павінны былі забяспечыць і велізарныя сумы, выплачаныя некаторым украінскім палітыкам ва ўладзе.

    

    Алег Панамарпадагульніў асноўныя падзеі года вайны ва Украіне. Сярод іх з апошняга вылучаецца візіт Байдэна ў Кіеў, а таксама згода пастаўляць танкі і ракеты далёкага радыусу дзеяння. А таксама:

    • Паспяховыя аперацыі УСУ — Кіеў, Харкаў і Херсон.
    • Пастаўкі Украіне HIMARS, NASAMS, PATRIOT. І гэта яшчэ далёка не канец.
    • Атрыманне Украінай афіцыйнага статусу кандыдата ў ЕС.
    • Падача Украінай афіцыйнай заяўкі ў НАТА.
    • Выдзяленне Украіне 45 млрд долараў дапамогі ад ЗША на 2023 год.
    • Увядзенне эмбарга супраць расійскай нафты і нафтапрадуктаў у ЕС. Устанаўленне столі цэны для расійскай нафты. Радыкальнае скарачэнне залежнасці ЕС ад расійскага газу. Смерць "Паўночных патокаў".
    • Прызнанне многімі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі Расіі краінай — спонсарам міжнароднага тэрарызму і прызнанне Галадамору ва Украіне генацыдам украінскага народа.
    • Санкцыі Захаду супраць Расіі (SWIFT, ВПК і іншыя ключавыя галіны, экспартны кантроль, паперы дзярждоўгу, палітычнае кіраўніцтва і чальцы іх сем'яў, усе алігархі і прапагандысты і іх сваякі і г. д.). Арышт ЗВР Расіі і прыняцце Канадай і ЗША законаў аб іх канфіскацыі на карысць Украіны.
    • Пашырэнне НАТА — Швецыя і Фінляндыя.
    • Палітычная смерць Трампа і даволі паспяховы год Байдэна (CHIPS Act, PACT Act, Rescue Plan, Gun Law, Infrastructure Law, падзенне коштаў на бензін да перадваеннага ўзроўню (24.02.2022) і адзін з самых нізкіх за гісторыю Амерыкі ўзровень беспрацоўя).