У МЗС Беларусі заявілі, што краіна патрабуе гарантыяў бяспекі

Кіраўнік Міністэрства замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў журналістам пра патрэбу краіны ў гарантыях бяспекі. Ён адзначыў, што "павінна быць дакладнае разуменне, якія гарантыі бяспекі будуць і для Расіі, і для Украіны, і для Беларусі".

_mileks_2021___fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__31__logo.jpg

Вайна ва Украіне павінна вырашацца на аснове балансу інтарэсаў трох краін. І Беларусі таксама патрэбныя гарантыі бяспекі. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 6 траўня.

Паводле яго слоў, перамовы Украіны і РФ павінны весціся з удзелам Беларусі: “Наша прынцыповая пазіцыя заключаецца ў тым, што перамовы павінны весціся з удзелам трох бакоў, для якіх важная сітуацыя, якая развіваецца ў нашым рэгіёне. Гэта тычыцца і Расіі, і Украіны, і Беларусі. Калі казаць пра гарантыі, то павінна быць дакладнае разуменне, якія гарантыі бяспекі будуць і для Расіі, і для Украіны, і для Беларусі", — сказаў Уладзімір Макей.

У Крамлі апошнім часам загаварылі пра вяртанне перамоваў Украіны і РФ у Беларусь. Украінскі бок пакуль паставіў перамовы на паўзу.