У Рубежным Луганскай вобласці расійцы зруйнавалі інтэрнат для хворых дзяцей, шпіталь і тры школы (фота)
У горадзе Рубежны Луганскай вобласці расійскія войскі разбурылі інтэрнат для дзяцей са слабым зрокам «Крышталік», гарадскую бальніцу і тры школы. Загінулі чатыры чалавекі, паведамляе кіраўнік Луганскай абласной адміністрацыі Сяргей Гайдай.
«Абстрэлы мірнага насельніцтва на Луганшчыне не спыняюцца, — напісаў Сяргей Гайдай. Разбурэнні інфраструктуры і жылога сектара катастрафічныя. Падпаленыя дамы ў Папаснай, Рубежным, Севераданецку, на вуліцах разарваныя снарадаў — гэта сённяшнія рэаліі нашых гарадоў.
У Рубежным вораг разбурыў інтэрнат для дзяцей з недахопамі
зроку «Крышталік», гарадскую бальніцу, тры школы і іншыя «ваенныя
аб'екты».
Пад абстрэламі загінулі чатыры чалавекі.
Вайскоўцы, паліцыя, ратавальнікі ДСНС, лекары і валанцёры працуюць на мяжы чалавечых магчымасцяў 24/7, ратуючы людзей. Ва ўсіх населеных пунктах вобласці арганізавана дастаўка тэхнічнай вады і гуманітарнай дапамогі».