Украінская праўда: Расія хоча абвясціць Януковіча «прэзідэнтам Украіны», ён ужо ў Мінску
Асуджаны за дзяржаўную здраду экс-прэзідэнт Віктар Януковіч цяпер знаходзіцца ў Мінску — яго рыхтуюць да спецаперацыі, піша Украінская праўда са спасылкай на крыніцы ва ўкраінскай выведцы.

«Атрыманая інфармацыя паказвае на магчымую падрыхтоўку Крамлём якой-небудзь інфармацыйнай аперацыі або акцыі па вяртанні ва Украіну экс-прэзідэнта Януковіча або публікацыі ў бліжэйшы час звароту ад яго імя да ўкраінскага народу», — піша УП.
Адзначаецца, што па адным з сцэнарыяў яго паспрабуюць абвясціць «прэзідэнтам Украіны».
Як вядома, ва Украіне супраць Януковіча вядзецца расследаванне па шэрагу спраў, ён ужо асуджаны за дзяржаўную здраду да 13 гадоў пазбаўлення волі.