Вайна ва Украіне будзе доўгай, але NATO абяцае пастаўляць зброю, колькі спатрэбіцца
Саюзнікі па NATO маюць "палітычнае і маральнае абавязацельства" не спыняць пастаўкі зброі, паабяцаў Енс Столтэнберг.
Генеральны
сакратар NATO Енс Столтэнберг настойвае на тым, што саюзнікі па Альянсу
здольныя працягваць пастаўляць ва Украіну зброю столькі, колькі трэба. Пра гэта
піша Politico.
Столтэнберг падкрэсліў, што вайна ва Украіне будзе доўгачасовай. Паводле яго, саюзнікі па NATO маюць "палітычнае і маральнае абавязацельства" не спыняць пастаўкі зброі.
"Мы павінны пастаўляць сучаснае ўзбраенне, цяжкае ўзбраенне, як гэта рабілі саюзнікі па NATO на працягу доўгага часу, а таксама NATO павінна адыгрываць пэўную ролю ў аказанні падтрымкі", — падкрэсліў Столтэнберг.
Ён падкрэсліў, што вайна ва Украіне фактычна пачалася яшчэ ў 2014 годзе, калі Расія анексавала Крым і падтрымала баевікоў на ўсходзе Украіны.
Паводле УНІАН