Зяленскі падпісаў указ пра канфіскацыю расійскай уласнасці
Прэзідэнт Украіны падпісаў закон, прыняты тыдзень таму Вярхоўнай Радай. Кампенсацый за канфіскаваныя аб'екты не прадугледжваецца.
![60914104_303.jpg 60914104_303.jpg](/img/v1/images/60914104_303.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Прэзідэнт Украіны падпісаў закон, прыняты тыдзень таму Вярхоўнай Радай. Кампенсацый за канфіскаваныя аб'екты не прадугледжваецца, паведамілі ў Кіеве.
Уладзімір Зяленскі падпісаў закон аб прымусовым адабранні ўласнасці Расіі і яе рэзідэнтаў, што знаходзіцца ў Украіне. Гэты закон быў прыняты Вярхоўнай радай 3 сакавіка. Новая норма "вызначае прававыя асновы прымусовай канфіскацыі па матывах грамадскай неабходнасці аб'ектаў права ўласнасці”, паведамляецца на сайце Вярхоўнай рады.
З улікам таго, што Расія расчала і вядзе поўнамаштабную і агрэсіўную вайну на тэрыторыі Украіны, прымусовая канфіскацыя расійскай маёмасці будзе ажыццяўляцца без якіх-небудзь кампенсацый, адзначаецца ў дакуменце. Адпаведнае рашэнне будзе прымаць Рада нацыянальнай бяспекі і абароны (СНБА.
Законапраект быў ініцыяваны прадстаўнікамі ўсіх дэпутацкіх фракцый і груп за выключэннем "Апазіцыйнай платформы — за жыццё" (АПСЖ).