Акцыя салідарнасці з палітвязнямі на Кастычніцкай плошчы (фотарэпартаж)

Мінчукі выйшлі на Кастрычніцкую плошчу, каб выказаць сваю салідарнасць з вязнямі па «Справе патрыётаў» і іншымі палітзняволенымі.

19402770_10213305105963623_2113138220_o__1__logo.jpg

Актывісты ЕўраБеларусі, Моладзі БНФ і іншыя патрабуюць неадкладна вызваліць затрыманых па «Справе патрыётаў», а таксама Міхаіла Жамчужнага і Змітра Паліенку. Некалькі чалавек у адзенні з нацыянальнай сімволікай стаяць непадалёк, але да акцыі не далучаюцца.
Тым часам пікетоўшчыкаў здымае даволі шмат супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным. За Палацам Рэспублікі стаяць аўтазакі, паркоўкі вакол плошчы зачыненыя — там стаяць міліцэйскія машыны. Адзін з супрацоўнікаў міліцыі падышоў і папярэдзіў пікетоўшчыкаў пра адміністрацыйную адказнасць за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.


Жанчына пенсійнага ўзросту падыйшла да пікетоўшчыкаў і паціснула кожнаму з іх рукі:
Я супраць таго, каб людзей хапалі ні за што. А галоўнае я супраць таго, што дзеля выгады адной асобы іншыя мусяць расплочваюцца здароўем і свабодай, — распавяла Вера Вакуловіч. — Я прыйшла, каб маральна падтрымаць тых, хто за кратамі, бо больш нічога зрабіць для іх не магу. А рукі пікетоўшчыкам я пасціснула, каб зняць іх маральнае напружанне і каб іншыя хто стаіць побач далучаліся. 
Ініцыятарам акцыі быў Максім Вінярскі, які размесціў абвестку пра акцыю ў інтэрнэце. Перад заканчэннем акцыі Максім заклікаў усіх прысутных прыйсці на акцыю 3 ліпеня а 14-й гадзіне.
Акцыя салідарнасці з палітвязнямі завяршылася мірна. Магчыма гэта звязана з візітам у беларускую сталіцу Міністра замежных спраў Славакіі.