Акцыю ў падтрымку патрыётаў распачалі беларусы ЗША
Удзельнікі групы у Фэйсбуку "Беларусы ЗША. Разам лягчэй" ініцыявалі
інтэрнэт акцыю ў падтрымку зняволеных па сфабрыкаванай "справе
патрыётаў".

Удзельнікі заклікаюць дасылаць здымкі з плакатамі ў падтрымку палітвязняў з розных
гарадоў і месцаў ЗША і Канады. Пажадана з подпісам, дзе зроблены здымак.

"Свабоду палітвязням!", "Свабоду патрыётам!"
"Патрыёт — не злачынца!" — такія надпісы трымаюць першыя ўдзельнікі акцыі.

