Актывісты Руху «За Свабоду» запусцілі «карусель пікетаў» салідарнасці

Серыю пікетаў у падтрымку арыштаваных па справе патрыётаў актывістаў плануюць правесці актывісты Руху «За Свабоду». Пададзеная першая заяўка на 20 траўня.

bely_lehijon_1.jpg


Пра гэта распавёў ініцыятар і каардынатар кампаніі, сябра Рады Руху «За Свабоду» Арцём Лява.
Ініцыятары «Каруселі пікетаў» адзначаюць у заяўцы, што яны будуць праводзіцца ў знак «салідарнасці з затрыманымі ў другой палове сакавіка ў межах крымінальнай справы „Аб падтрыхтоўцы масавых беспарадкаў“ (на сённяшні момант 18 чалавек, якія знаходзяцца ў СІЗА № 1 ці СІЗА КДБ)».
Мэтай пікетаў з’яўляецца прыцягненне ўвагі грамадскасці да крымінальнай справы, якая па надуманых прычынах распачатая ў адносінах да шэрагу патрыётаў і «мае відавочныя прыкменты палітычнай прыкметы палітычнай матываванасці».
Ініцыятары акцыі прапанавалі тры магчымых месцаў правядзення пікетаў: ля КДБ, ля СІЗА № 1, на плошчы Бангалор ці любое іншае месца Мінска.
Першая заяўка пададзеная на 20 траўня, з 14 да 15.00.
«Трэба праяўляць салідарнасць з людзьмі, якія паказалі сябе сваёй грамадскай дзейнасцю сапраўднымі беларускімі патрыётамі, якім баліць за нацыянальныя каштоўнасці, якія хочуць бачыць Беларусь незалежнай краінай. Абуральна, што ўдар рэпрэсіўнай сістэмы накіраваны на такіх людзей», — сказаў сайту Pyx.by Арцём Лява.


На гэты момант заяўкі на пікеты плануюць падаваць сябры Руху «За Свабоду», але да кампаніі можа далучыцца кожны ахвотны: бланкі можна атрымаць на офісе арганізацыі (пр-т Незалежнасці 80-73, Мінск). Для эфектыўнай каардынацыі пасля гэтага трэба любым зручным метадам (напрыклад на емэйл www.pyx.by@gmail.com) паведаміць абраную для пікета дату.
pyx.by