Бацька Алеся Яўдахі паведаміў, што сын у СІЗА КДБ
Бацька 41-гадовага Алеся Яўдахі Анатоль Мікалаевіч паведаміў Свабодзе, што цяпер займаецца афармленнем дамовы з адвакатам.
![Бацька Алеся Анатоль Яўдаха (справа) на ганку Ленінскага РУУС Менску адразу пасля таго, як напісаў заяву ў міліцыю пра выкраданне сваяго сына. У атачэнні сяброў Алеся Яўдахі Бацька Алеся Анатоль Яўдаха (справа) на ганку Ленінскага РУУС Менску адразу пасля таго, як напісаў заяву ў міліцыю пра выкраданне сваяго сына. У атачэнні сяброў Алеся Яўдахі](/img/v1/images/3ab826c3_a534_41b6_960b_3880e63429b3_cx0_cy32_cw0_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Бацька Алеся Анатоль Яўдаха (справа) на ганку Ленінскага РУУС Менску адразу пасля таго, як напісаў заяву ў міліцыю пра выкраданне сваяго сына. У атачэнні сяброў Алеся Яўдахі
Паводле інфармацыі бацькі, Алеся ўтрымліваюць у СІЗА КДБ, так званай «амэрыканцы»; людзі, якія праводзілі ператрус, прадставіліся, што яны з КДБ.
Бацька кажа, што апошнім часам Алесь не займаўся ніякай палітычнай дзейнасцю, ён распаўсюджваў кнігі, арганізоўваў выставы, іншыя імпрэзы, звязаныя выключна з прапагандай літаратуры. Таму ён не ўяўляе, за што сына маглі затрымаць.
svaboda.org