Былы кіраўнік «Белага легіёна» Сяргей Чыслаў: Гэта ўкладваецца ў сцэнар мірнай акупацыі

«Наша Ніва» расшукала за мяжой былога лідара «Белага легіёна» Сяргея Чыслава. Цяпер ён займаецца бізнэсам і асэнсоўвае мудрасць жыцця ў тыбецкім манастыры.

czyslau141210.jpg


«Трэба стварэнне страшылкі для людзей. Калі на выхадных у інтэрнэце з’явілася падстаўная ўлётка ад імя «Белага легіёна», то было нядобрае адчуванне. У мяне было тры версіі, адкуль гэта магло ўзяцца: 1. Ультрапатрыёты. 2. Беларускія ўлады. 3. Расійскі след.

Першая версія вельмі хутка адпала, а другая і трэцяя могуць паміж сабой перасякацца. Я памятаю і раней перад выбарамі 2010 года праз КДБ, калі ім кіраваў непрафесіянал Зайцаў, укідвалі такія страшылкі для кіраўніка краіны.

Гэта ж такая карцінка атрымліваецца! «Белы легіён» запрашае нейкіх сяброў з Расіі і Украіны, лагеры баевікоў, машына з рэчывам, падобным да траціла, спрабуе прарвацца праз украінска-беларускую мяжу. Мне, дарэчы, хочацца спытаць, што гэта за рэчыва такое падобнае да траціла? Гаспадарчае мыла?

Чытаць далей: http://nn.by/?c=ar&i=187589