Cын кіраўніка клуба «Патрыёт» адпушчаны з СІЗА

Ян Міхалькоў, які, як і бацька Мікалай Міхалькоў, быў затрыманы ў межах крымінальнай справы «аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў», ужо на волі.

CІЗА №1 на Валадарскага

CІЗА №1 на Валадарскага


Хлопец быў вызвалены з СІЗА-1 29 красавіка. Умовы яго вызвалення Праваабарончаму цэнтру “Вясна” невядомыя.
Ян Міхалькоў быў затрыманы 21 сакавіка, яго бацька — 24 сакавіка. Спачатку яны ўтрымліваліся ў СІЗА КДБ, дзе ім афіцыйна было прад’яўлена абвінавачванне па ч. 3 арт. 293 КК РБ. Пазней абодвух перавялі на “Валадарку”.
Трэба адзначыць, што Міхальковы ў ліку трох фігурантаў справы, якім, па наяўнай інфармацыі, не прад’яўлена дадатковае абвінавачанне — звязанае з незаконным узброеным фармаваннем.
Такім чынам, за кратамі працягваюць заставацца 18 чалавек з абвінавачваннем у "падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” (частка 3 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса), 16 з іх таксама праходзяць па справе, узбуджанай па артыкуле 287 КК.
spring96.org