Дапамагаць сем’ям патрыётаў можна не толькі грашыма
За два месяцы сваёй дзейнасці актывісты кампаніі BY_help сабралі каля 60 тысяч долараў для дапамогі тым, хто быў пакараных за ўдзел у веснавых акцыях пратэсту, і сем’ям арыштаваных па «справе патрыётаў».
Большасць гэтых грошай ужо пайшла на аплату штрафаў
удзельнікам акцый пратэсту, аплату адвакатаў і дапамогу сем’ям арыштаваных
патрыётаў.
Сёння актывісты кампаніі не толькі збіраюць грошы на дапамогу па ўсім свеце, але і шукаюць іншыя спосабы дапамагчы. Пра гэта распавёў у эфіры “Еўрарадыё” адзін з каардынатараў кампаніі BY_help Андрэй Стрыжак.
Андрэй Стрыжакраспавёў:
— Мы ствараем так званую “Базу для сваіх”, куды ўносім прапановы пра спецыяльныя ўмовы, зніжкі і спецыяльныя акцыі для сем’яў арыштаваных. І таксама даём інфармацыю пра паслугі, якія гэтыя сем’і могуць аказваць. Бо падтрымка грашыма — добра, але калі ў чалавека ёсць праца, ёсць магчымасць прадаваць нейкія свае рамесніцкія вырабы (а шмат хто з жонак арыштаваных займаецца гэтым) альбо аказваць, да прыкладу, юрыдычныя паслугі, калі нехта з іх юрыст, то гэта будзе значна лепш. І такая двухбаковая база можа добра дапамагчы тым, хто цяпер патрабуе фінансавай падтрымкі”.
Дапамагчы людзям знайсці нейкую працу, арганізаваць побытавае жыццё сем’яў арыштаваных патрыётаў важна і таму, што з цягам часу колькасць фінансавых ахвяраванняў змяншаецца, кажа Стрыжак.