«Калі пагодзішся стаць маёй жонкай — буду самым шчаслівым на свеце!» — кранальны ліст Міраслава Лазоўскага з СІЗА КДБ

Міраслаў Лазоўскі — беларускі патрыёт, адзін з лідараў былога «Белага легіёна», які быў затрыманы 21 сакавіка і абвінавачваецца ў «падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў». Апошнім часам ён працаваў памочнікам дырэктара выдавецтва «Кнігазбор».

cddadc7c_d0ff_4664_a94b_cb5bd1f3e959_w1023_r1_s_d1i0l.png


У распараджэнні «Нашай Нівы» аказаўся ліст Лазоўскага да яго нявесты Святланы.
«Наконт тваіх жарцікаў пра жаніцьбу. Сонейка маё каханенькае! Я табе гэта прапаноўваў у нашмат-нашмат лепшых умовах. Таму зараз я проста не маю на гэта ніякага маральнага права. Бо я не веру ні ў якія гуманізмы і зніжкі. І сядзець, баюся, прыйдзецца доўга. Таму тут толькі табе вырашаць, ці згодная ты так марнаваць свой лёс разам са мною. Не спяшайся рабіць ахвяру, падумай і ўсё ўзваж. Калі пагодзішся стаць маёю жонкай — буду самым шчаслівым на свеце!», — піша адзін з лідараў былога «Белага легіёна».
Чытайце далей