Каля КДБ затрымана Ніна Багінская (дапоўнена)

Вядомая грамадская актывістка Ніна Багінская выйшла сёння з адзіночным пікетам пад мурамі КДБ. У руках яна трымала плакат "Свабоду палітвязням" з імёнамі арыштаваных у апошнія дні. 

img20170324143457.jpg

Акцыя працягнулася хвілін 20. Міліцыянты, якія пад'ехалі на сінім бусе (9428 ІК-7), спачатку не ведалі, што рабіць з жанчынай. 
Урэшце яны вырашылі яе ўсё ж затрымаць. Ніну Багінскую адвезлі ў Цэнтральны РУУС г. Мінска.
Жанчыну пратрымалі да да 20.00 пасля чаго адпусцілі.