Кранальны ліст Андрэя Комліка-Ямаціна з СІЗА КДБ да жонкі Стасі
Андрэй Комлік-Ямацін — адзін з фігурантаў «справы патрыётаў». Яго затрымалі 22 сакавіка, з таго часу ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
![list_h2das.jpg list_h2das.jpg](/img/v1/images/list_h2das.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Жонка Анастасія перадала ў рэдакцыю «Нашай Нівы» ліст Андрэя, адрасаваны ёй і сыну, з кранальным вершам.
Мілая жоначка, радасць мая, Кахаю цябе я болей жыцця! Думкі мае, нібы птушкі імкнуцца, Ляцяць да цябе…бо хачу дакрануцца Да вуснаў тваіх і пяшчотна абняць,Не ў марах, а спраўды цябе цалаваць У мілыя вочы, нібы ў азёры, Глядзецца. І з Васем гуляць на прасторы, Пачуць яго шчэбет, нібы птушаняткі, Каб зноў ён няўмела пакрочыў да таткі.
Чытайце далей