Мітынг салідарнасці з беларускімі патрыётамі ў Нью-Ёрку (фота, відэа)
Каля тузіна беларусаў Нью-Ёрка выйшлі 28 траўня на мітынг салідарнасці
з палітзняволенымі да Генеральнага консульства Беларусі.

Акцыя ладзілася Бруклінскім аддзелам БАЗА.

З прамовай выступіў Зянон Пазьняк.

Ён заявіў, што нядаўна
заведзеныя справы супраць удзельнікаў клубу "Патрыёт" і колішняй
арганізацыі "Белы легіён" з'яўляюцца сфабрыкаванымі з мэтай дагадзіць
Маскве і ізаляваць найбольш свядомых і здольных да супраціву грамадзян Беларусі.