«Мы не героі, мы — простыя людзі, і не ведаем, што рабіць» — маналог бацькі арыштаванага Алеся Яўдахі
Алесь Яўдаха — затрыманы 21 сакавіка па справе «баевікоў», знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага. «Наша Ніва» сустрэлася з бацькам затрыманага.
Пагутарыць аб арышце сына спадар Анатоль згадзіўся амаль адразу, але на тое, каб дамовіцца, спатрэбіўся час. Як гаворыць бацька арыштаванага па гучнай справе аб падрыхтоўцы беспарадкаў у Менску напярэдадні 25 сакавіка, людзі яны непалітычныя і сціплыя. Вір палітычных падзей і інтрыг уварваўся ў жыццё сям’і Яўдахаў знянацку.
Анатоль Яўдаха моцна хваляваўся, бо ніколі дагэтуль не даваў інтэрв’ю. Апроч таго, неўзабаве пасля арышту сына складаную аперацыю перанесла жонка і цяпер патрабуе дагляду і рэабілітацыі.
Чытайце далей