На сцяне з графіці «Масква — Менск» з'явіўся надпіс «Я — Белы легіён»

На знакамітым мурале, вядомым як «Масква — Мінск», што знаходзіцца на сцяне дому па Магілёўскай вуліцы, 32 у Мінску, з'явіўся новы надпіс «Я — Белы легіён». Відавочна, надпіс зроблены на знак салідарнасці з затрыманымі актывістамі па справе «Белага легіёну», якія ўжо два месяцы знаходзяцца на Валадарцы ў СІЗА № 1 і ў «амерыканцы» — турме КДБ.

ed20911e_95a8_4ab2_8c16_c262b10dec86_cx0_cy9_cw0_w1023_r1_s.jpg

Надпісы і дамалёўкі з'яўляюцца на сьцяне даволі часта. Так, у кастрычніку мінулага году ў букеце «беларускага хлопчыка» і ў вянку «расійскай дзяўчынкі» з'явіўся калючы дрот, які пасля замалявалі, а куратара стрыт-арт-супольнасці Signal Алега Ларычава суд пакараў штрафам у 50 базавых (1150 рублёў) за калючы дрот на мурале, які сімвалізуе сяброўства сталіц Беларусі і Расіі. Такі самы штраф атрымаў яшчэ адзін малады чалавек.
Паводле svaboda.org