Партрэты палітвязняў ды іх «турэмшчыкаў» з’явіліся ў Курапатах
На сцяне
будоўлі, спыненай пасля пратэстаў, невядомыя вывесілі партрэты ўчорашніх
абаронцаў Курапатаў — Дашкевіча, Пальчэўскага, Стрыбульскага, якія зараз
знаходзяцца ў СІЗА.
![partrety_palitvjaznjau_u_kurapatah__3__logo.jpg partrety_palitvjaznjau_u_kurapatah__3__logo.jpg](/img/v1/images/partrety_palitvjaznjau_u_kurapatah__3__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пяцімятровы плот будоўлі па вуліцы Мірашнічэнкі каля ўрочышча Курапаты
падчас нядаўняга пратэсту выкарыстоўваўся як “сцен-газета”. Ахвочыя
прымацоўвалі туды артыкулы пра рэпрэсіі, патрэты растраляных, намаляваныя ад
рукі плакаты і інш.
![partrety_palitvjaznjau_u_kurapatah__2__logo.jpg partrety_palitvjaznjau_u_kurapatah__2__logo.jpg](/img/v1/images/partrety_palitvjaznjau_u_kurapatah__2__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пасля сканчэння пратэсту пра месца забыліся, большасць агітацыйных матэрыялаў былі прыбраныя.
![partrety_palitvjaznjau_u_kurapatah__4__logo.jpg partrety_palitvjaznjau_u_kurapatah__4__logo.jpg](/img/v1/images/partrety_palitvjaznjau_u_kurapatah__4__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Апошнімі днямі мінакі заўважылі, што партрэты пачалі з’яўляцца зноў. Гэта выявы Змітра Дашкевіча, Сяргея Пальчэўскага і Сяргея Стрыбульскага — актывістаў “курапацкай вахты”, якія зараз знаходзяцца ў СІЗА па абвінавачанні ў арт. 293 ч.2 (“падрыхтоўка масавых беспарадкаў”). Усе яны фігуранты “Справы патрыётаў”.
![partrety_palitvjaznjau_u_kurapatah__5__logo.jpg partrety_palitvjaznjau_u_kurapatah__5__logo.jpg](/img/v1/images/partrety_palitvjaznjau_u_kurapatah__5__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Побач з партрэтамі абаронцаў Курапатаў з’явіліся і партрэты міністра ўнутраных справаў Шуневіча. Невядомыя, якія іх вывесілі, дапякаюць сілавіку тым, што той неаднаразова хваліў НКУС — структуру, адказную за тэрор 1930-х гадоў.
![partrety_palitvjaznjau_u_kurapatah__6__logo.jpg partrety_palitvjaznjau_u_kurapatah__6__logo.jpg](/img/v1/images/partrety_palitvjaznjau_u_kurapatah__6__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)