Супраць Сяргея Кулініча спынілі справу аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў
Актывіст
Сяргей Кулініч атрымаў з КДБ ліст, у якім паведамляецца, што супраць
яго спынены крымінальны пераслед па справе аб падрыхтоўцы масавых
беспарадкаў.
3 красавіка паплечнік Мікалая Статкевіча і ягоны намесьнік у кіраўніцтве партыяй «Народная грамада» Сяргей Кулініч выйшаў на волю з СІЗА.
Паводле Мікалая Статкевіча, у кватэры Сяргея Кулініча ён хаваўся напярэдадні Дня Волі.
Раней паведамленні аб спыненні аналагічнай справы атрымалі маладафронтаўцы Зміцер Дашкевіч, Сяргей Пальчэўскі і Раман Васільеў.