Тэрмінова! Выпускаюць фігурантаў «справы патрыётаў» (фота)
На свабоду выйшлі чарговя фігуранты «справы патрыётаў». Ужо вызваленыя Іван Кавальчук і Андрэй Комлік-Ямацін, Дзмітрый Новік, Андрэй Дундукоў.
Нагадаем, учора на волю выйшлі затрыманыя па “справе патрыётаў” Уладзімір Румянцаў, Цімур Пашкевіч і Алесь Яўдаха і Віктар Данілаў.
Сябры і сваякі іншых зняволеных таксама чакаюць вызвалення сваіх блізкіх.
Па «справе патрыётаў» 16 чэрвеня спынілі пераслед за «масавыя беспарадкі». Справу, у якой засталося «незаконнае ўзброенае фармаванне», перадалі з КДБ у Следчы камітэт.
Такім чынам, па справе за кратамі застаюцца тры чалавекі.
Праваабаронцы патрабуюць іх неадкладна вызваліць, бо затрыманыя казалі пра катаванні, але Генпракуратура не бачыць падставаў для пракурорскай праверкі.
Пакуль за кратамі застаюцца Міраслаў Лазоўскі і Віктар Мароз, вызваленне якіх чакаецца заўтра. Дакладнай інфармацыі наконт Аляксея Абрамава няма. Магчыма, ён ужо вызвалены.
Фота Арцёма Лявы