У справе «Белага легіёну» — першы вызвалены з СІЗА КДБ
З СІЗА КДБ вызвалілі Сяргея Барстока, якога затрымалі ў ноч на 22 сакавіка і трымалі ў ізалятары КДБ. Паводле жонкі Сяргея Барстока Аляксандры, з мужа ўзялі падпіску пра нявыезд і невыдаванне, таму ён не дае каментароў журналістам.

следчы ізалятар КДБ - "амерыканка"
«Выглядае нармальна. Не збіты. Але маўчыць пра тое, што там было. Вызвалілі яго ўчора ўвечары, прывезлі дадому», — сказала жонка экс-затрыманага Аляксандра.
Паводле старшыні рады «Бацькаўшчыны» Ніны Шыдлоўскай, на гэты час выстаўленыя абвінавачанні тром з затрыманых у справе «Белага легіёну». «Іх прозвішчы яшчэ высвятляем», — сказала Ніна Шыдлоўская.
У КДБ звесткі пра выстаўленне абвінавачанняў праверыць не ўдалося. Тэлефон прэсавай службы працуе ў рэжыме аўтаадказніка.
svaboda.org