Вызваленыя Уладзімір Румянцаў, Цімур Пашкевіч, Алесь Яўдаха, Віктар Данілаў
Арыштаваныя па справе патрыётаў працягваюць выходзіць на волю. У прыватнасці, вызваленыя Уладзімір Румянцаў, Цімур Пашкевіч і Алесь Яўдаха.
Алесь Яўдаха
Сябры і сваякі іншых зняволеных таксама чакаюць вызвалення сваіх блізкіх.
Паводле папярэдняй інфармацыі, сёння мусяць выйсці пяць чалавек.
Каля 19.00 на свабоду выйшаў Віктар Данілаў.
Паводле nn.by