Зацішша скончылася — у судах ізноў аўрал, суткі і штрафы (абноўлена)

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска разглядаюцца адміністратыўныя справы удзельнікаў пікету салідарнасці з фігурантамі «справы патрыётаў».

Калаж Максіма Вінярскага з facebook

Калаж Максіма Вінярскага з facebook

Пратаколы складзеныя за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП). Гэта першыя судовыя працэсы, звязаныя з рэалізацыяй грамадзянамі канстытуцыйнага права на мірныя сходы, якія адбываюцца пасля правядзення ў Мінску паседжання Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

22 чэрвеня больш за 10 актывістаў выйшлі на Кастрычніцкую плошчу з партрэтамі зняволеных і расцяжкай «Свабоду палітвязням». Супрацоўнікі міліцыі нікога не затрымлівалі, аднак вялі  актыўную вэдэафіксацыю ўдзельнікаў акцыі.

Праваабаронцы валодаюць інфармацыяй пра семярых ўдзельнікаў акцыі, на якіх складзеныя пратаколы правапарушэння. Магчыма, судоў сёння будзе болей.

Сёння адбыліся суды:

11-00. Максім Вінярскі; суддзя Вікторыя Шабуня

12-00. Мікіта Краснакуцкі; суддзя Іван Касцян,

12-00. Андрэй Шарэнда суддзя Вікторыя Шабуня

14-00. Мікалай Логвінаў; суддзя Іван Касцян,

14-30. Вольга Нікалайчык; суддзя Вікторыя Шабуня,

15-30. Арцём Чарняк; суддзя Іван Касцян,

17-00. Леанід Кулакоў; суддзя Іван Касцян,

Пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння складзеныя па частцы 3 арт 23.34 КаАП (арганізацыя або ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, здзейсненым паўторна на працягу года).

Рэжысёрка Вольга Мікалайчык пакараная 10 суткамі арышту. Актывіст Максім Вінярскі, які ў суд не прыйшоў, атрымаў 15 сутак арышту, Леанід Кулакоў арыштам на 10 сутак.

Штрафы па 30 базавых велічыняў атрымалі актывісты Мікіта Краснакуцкі і Мікалай Логвінаў, аАрцём Чарняк атрымаў 50 базавых 

Справа актывіста з Берасця Андрэя Шарэнды была адпраўленая судом на дапрацоўку.

Паводле spring96.org, svaboda.org