Затрыманы «па справе патрыётаў» гісторык пра месца і ролю праваслаўнай знаці ў ВКЛ
Адным з затрыманых «па справе патрыётаў» з’яўляецца 29-гадовы былы гісторык, а потым лагіст Уладзімір Фёдараў. Яго затрымалі 29 сакавіка, зараз ён знаходзіцца у СІЗА-1 у Мінску па вуліцы Валадарскага.
Па інфармацыі праваабаронцаў “Вясны”, яму, як і многім іншым
затрыманым пасля нібыта лісту грамадзянкі Нямеччыны “фраў А.”,
прад’яўленыя абвінавачванні адразу па двух артыкулах Крымінальнага
Кодэксу: па ч.3 арт. 293 (падрыхтоўка масавых беспарадкаў) і па арт. 287 (стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання).
У часы навуковай дзейнасці Уладзімір Фёдараў даследаваў гісторыю Вялікага княства Літоўскага XIV-XVI стагоддзяў. Як праваслаўны вернік не абмінаў ён гісторыю праваслаўя ў ВКЛ. Прадстаўляем вашай увазе асноўныя вынікі з адшуканай намі яго магістарскай дысертацыі 2010 года “Месца і роля праваслаўнай знаці ў грамадска-палітычным жыцці Вялікага княства Літоўскага (канец XIV – першая трэць XV ст.)”.
Чытаць далей тут: