Дзяніс Садоўскі падаў у суд на Мінгарвыканкам за Дзень Волі
Дзяніс Садоўскі падаў у суд на дзеянні Мінгарвыканкама, які даў адказ заяўнікам мітынгу на Дзень Волі наконт акцыі менш чым за дзень да яе пачатку. "Адказнасць за тое, што акцыя была несанкцыянаванай, ляжыць перадусім на мінскіх уладах", — лічыць ён.