Пададзена заяўка на шэсце ў Дзень Волі
Арганізатары святкавання Дня Волі падалі заяўку ў Мінгарвыканкам на правядзенне 24 сакавіка вулічнай акцыі. Збор запланаваны а 12-й гадзіне каля галоўнага ўваходу ў Батанічны сад.

Шэсце плануецца правесці па праспекце Незалежнасці, вуліцы Сурганава да плошчы Бангалор. Там а 14-й гадзіне пачнецца мітынг, паведамілі ў Партыі БНФ.
Заяўку падпісалі прадстаўнікі Партыі БНФ, руху «За Свабоду», аргкамітэту па стварэнні Партыі БХД і Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Асноўнымі лозунгамі сёлетняга Дня Волі будуць «Абарона незалежнасці!» і «Свабода палітвязням!».