Затрыманыя ў Віцебску актывісты БХД дастаўлены ў ІЧУ, дзе будуць да суда
Затрыманыя ў Віцебску актывісты аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД) Стас Лаўрэнаў і Аляксей Кішчук дастаўлены ў ізалятар часовага ўтрымання, дзе яны застануцца да суда, які пройдзе ў панядзелак, 18 лютага.
![1361011217_viciebsk_rasciazhka3.jpg 1361011217_viciebsk_rasciazhka3.jpg](/img/v1/news/full/1361011217_viciebsk_rasciazhka3.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Аб гэтым Кішчук паведаміў па тэлефоне віцебскаму каардынатару БХД Таццяне Севярынец, паведамляе прэс-служба аргкамітэта партыі.
Нагадаем, маладыя людзі былі затрыманы падчас акцыі "Хваля салідарнасці" ў цэнтры горада каля плошчы Свабоды пасля таго, як вывесілі расцяжку "Свабоду
палітзняволеным!".
Акцыя "Хваля салідарнасці" ў падтрымку палітзняволеных БХД праходзіць у фармаце штодзённага марафону ў розных гарадах Беларусі з 13 лютага. Актывісты распаўсюджваюць улёткі і плакаты
з інфармацыяй аб палітзняволеных па паштовых скрынях, расклейваюць на стэндах дамоў, раздаюць паштоўкі з заклікам падпісаць іх і пераслаць палітзняволеным. Яны таксама вывешваюць расцяжкі з заклікам
да вызвалення палітзняволеных.
Акцыя "Хваля салідарнасці" завершыцца ў Дзень Волі 25 сакавіка.
Андрэй Серада, БелаПАН