Магілёўскі абласны суд прызнаў законнасць пастаноўкі на ўлік у КДБ Алега Аксёнава
Магілёўскі абласны суд 18 лютага пакінуў без зменаў рашэнне Ленінскага раённага суда Магілёва аб прызнанні законнай пастаноўку на ўлік у КДБ каардынатара аргкамітэту БХД у Магілёве Алега Аксёнава.
Пры гэтым суддзя нават не дала заслухаць да канца довадаў каардынатара, у тым ліку і датычныя працэсуальных парушэнняў. Прадстаўніца пракуратуры заявіла, што пракуратура ў працэсе ўдзелу не бярэ, а прадстаўнік КДБ абмежаваўся некалькімі фразамі.
"Рашэнне суду прадказальнае. Яно было падрыхтаванае загадзя. Ніякага разгляду нават не было", — лічыць Алег Аксёнаў.
Нагадаем, у сваёй скарзе Алег Аксёнаў выказваў нязгоду з пастаноўкай яго на ўлік у КДБ за дзейнасць ад імя незарэгістраванай партыі. 18 снежня 2012 года суд Ленінскага раёна
Магілёва не задаволіў яго скаргу на пастаноўку на прафілактычны ўлік у КДБ.
Прэсавая служба БХД