Паводле openweathermap.org
Агулам знойдзена 54 публікацыі з тэгам «Аляксей Кароль»
Напісанае застаецца. Сёння Дзень народзінаў Аляксея Караля
Рэдактару «Новага Часу» сёння было б 77. Прыгожая лічба, але… Аляксей Сцяпанавіч пайшоў з жыцця пасля цяжкай хваробы 12 верасня 2015 года. Тады рэдакцыю ўзначаліла Аксана Колб, цяпер — палітзняволеная журналістка.
Чаго баіцца рэжым?
Шэсць гадоў таму пайшоў з жыцця галоўны рэдактар «Новага Часу». Прапануем вам яго артыкул, напісаны ў траўні 2011 года. У ім Аляксей Кароль аналізуе дамінантныя падзеі, што вызначалі асноўны змест палітычнай сітуацыі ў Беларусі таго часу і разам з тым выяўлялі асноўныя фобіі, страхі ўлады. Актуальны ён і сёння. З папраўкай на тое, што праз 10 гадоў рэжым зрабіў крокі, на якія тады не наважваўся.
«Здзяйсняў мару пра свабоду». Сёння дзень народзінаў Аляксея Караля
Сёння галоўнаму рэдактару «Новага Часу» Аляксею Каралю споўнілася бы 76 гадоў. Зусім не ўзрост па цяперашнім часе. Але лёс склаўся па-іншаму: 12 верасня 2015 года Аляксей Сцяпанавіч пакінуў гэты свет пасля цяжкай хваробы. Вельмі шкада, што менавіта цяпер яго няма з намі. Але мы працягваем справу і ганарымся тым, што імя Аляксея Караля жыве ў «Новым Часе».
Пяць гадоў без Караля. Але сёння ён усміхаецца ўсім нам як ніколі
Час бяжыць. Пяць гадоў з намі няма нашага галоўнага рэдактара. Нашага Караля. У гэтыя дні, бадай, як ніколі, я шкадую, што Аляксей не дажыў. Што ён не бачыць — мары здзяйсняюцца. Беларусь нарэшце прачнулася... А можа, і бачыць, і задаволена ўсміхаецца.
Ліст да таты. Аляксею Каралю споўнілася б 75
Пяць гадоў таму мы ўсёй рэдакцыяй цёпла адзначылі 70-годдзе нашага галоўнага рэдактара. Нашага Караля! Ён ужо ведаў, што рак вярнуўся, і зноў быў гатовы да змагання. Мы ведалі, што ён хутка з’едзе на лекаванне ў далёкі Сінграпур, і вельмі спадзяваліся пабачыцца праз пару месяцаў. Прайшло пяць гадоў. І сёння мы адзначаем 75-годдзе нашага Караля. І праз пяць гадоў нам яго вельмі нестае. Яго добрых парадаў і цёплай усмешкі, яго мудрых словаў і добрых жартаў. Яшчэ больш Аляксея нестае яго сям’і… Дачка Ірына і сын Сяргей напісалі яму своеасаблівы ліст.
Памяці нашага Караля
Чатыры гады Аляксей глядзіць на нас з Нябёсаў. Глядзіць і, спадзяюся, радуецца ды ганарыцца.
«Новы Час» запрашае на ўганараванне лаўрэатаў конкурсу імя Аляксея Караля
У Дзень народзінаў Аляксея Караля, 29 траўня, у трэці раз прагучаць імёны маладых журналістаў — лаўрэатаў конкурсу імя былога галоўнага рэдактара «Новага Часу».
Дзякуй, што дасюль з намі!
Тры гады таму, 12 верасня 2015-га, не стала нашага Караля. Нашага сябра, паплечніка, галоўнага рэдактара. Былі боль, адчай, невыноснасць страты. Не было роспачы і разгубленасці. Было яснае ўсведамленне — яго няма, але газета павінна жыць.
«Гэта быў чалавек крышталёвай упэўненасці ў праўдзе сваёй справы»
Аляксей Кароль мог зрабіць выдатную кар'еру, атрымаўшы накіраванне ў інстытут гісторыі партыі. Але ён паслухаўся Генадзя Бураўкіна і пачаў узмоцнена вучыць беларускую мову — дзеля таго, каб данесці народу праўду пра нашу гісторыю. Успамінамі пра Аляксея Караля дзеліцца яго сябра дзяцінства — гісторык, краязнаўца і паэт Лявон Цімохін.
Нельга дазваляць страху перад ракам кіраваць нашым жыццём
Сёння спаўняецца два гады, як адышоў у Вечнасць наш галоўны рэдактар Аляксей Кароль. Напярэдадні яго дачка Ірына Віданава паразмаўляла з доктарам Элэйн Лім з Сінгапурскага нацыянальнага анкалагічнага цэнтра. Яна лячыла Аляксея ў чэрвені-верасні 2015 года і зрабіла ўсё, каб яго апошнія дні прайшлі годна.
У Мінску названыя лаўрэаты журналісцкай прэміі імя Аляксея Караля
Прэмія была заснаваная на знак павагі і пашаны да галоўнага рэдактара газеты «Новы Час» Аляксея Караля, які пайшоў з жыцця ад цяжкай хваробы. Сёлета працы маладых журналістаў ацэньвалі ў трох намінацыях. Цырымонія адбывалася 29 траўня — у дзень народзінаў Аляксея Караля.
Сёння будуць узнагароджаны лаўрэаты конкурсу імя Аляксея Караля
Сёння, у Дзень народзінаў Аляксея Караля, мы ўзнагародзім маладых журналістаў што прынялі ўдзел у конкурсе.
Стэфан Эрыксан: У Беларусі ёсць добрая будучыня
Сёння самы вядомы амбасадар у Беларусі, самы вялікі прыхільнік беларускай мовы спадар Стэфан Эрыксан адзначае сваё 55-годдзе! Шчыра яго віншуем і прапануем яшчэ раз прачытаць інтэрв'ю, якое было запісана ў далёкім 2010 годзе Аляксеем Каралём.
Дзеля памяці, дзеля будучыні… (+фота)
У Мінску ўшанавалі памяць Аляксея Караля (+фота)
Палітыкі, грамадскія і культурныя дзеячы, журналісты сабраліся ўвечары 16 ліпеня ў Прэс-клубе, каб ушанаваць памяць галоўнага рэдактара «Новага Часу» Аляксея Караля. Светла-сумным назвала гэты вечар Аксана Колб, бо для сустрэчы былі яшчэ дзве нагоды — выхад 500 нумару «Новага часу» і абвяшчэнне Конкурса для маладых журналістаў імя Аляксея Караля.
Бацькаў дар
Калі год таму быў апублікаваны наш сумны прэс-рэліз пра сыход бацькі, у беларускім інтэрнэце з’явілася мноства некралогаў, успамінаў, каментараў і допісаў у памяць Аляксея Караля. Светлая ўсмешка, любоў да жыцця і адданасць сваёй справе зачароўвалі тых, хто трапляў у яго арбіту.
Гэты год ён быў з намі
Сёння споўніўся год, як адышоў у лепшы свет шчыры і яскравы чалавек. Наш сябра і паплечнік, наш галоўны рэдактар Аляксей Кароль. Год яго няма з намі фізічна, але ён з намі ў думках. І ў нашых сэрцах — назаўсёды.
Аб’яднаць можа толькі нацыянальная ідэя
Сёння мы як заклінанне паўтараем словы «аб’яднанне», «адзінства». У адсутнасці адзінства мы бачым галоўную перашкоду ажыццяўленню дэмакратычнай альтэрнатывы аўтарытарнаму рэжыму Лукашэнкі.
Развітанне з Аляксеем Каралём адбудзецца сёння з 14 да 15.30
Развітанне з Аляксеем Каралём адбудзецца 25 верасня з 14.00 да 15.30 у Мінску, у Палацы мастацтваў на вуліцы Казлова, 3. Пасля чаго прах галоўнага рэдактара «Новага Часу» будзе пахаваны на Паўночных могілках.
Аляксей Кароль — беларускі асветнік
Сваю бязмежную любоў да Беларусі, яе гісторыі, мовы, Аляксей Сцяпанавіч усімі даступнымі яму сродкамі імкнуўся перадаць тым, з кім працаваў, каго ведаў.
04-07-2022
Васіль Быкаў: «Адраджэнне — справа моладзі, а не пенсіянераў»
03-07-2022
Аўстралія акажа Украіне ваенную падтрымку і забароніць імпарт расійскага золата
Зяленскі адрэагаваў на заявы Лукашэнкі наконт удзелу Беларусі ў спецаперацыі
Лета пад знакам інфляцыі. Дасье ў карыкатурах
Дні беларускай культуры пройдуць у Батумі
Украінскія войскі пакінулі Лісічанск
ЗША пацвердзілі, што адправяць Украіне сістэмы NASAMS
У Кіеве хочуць забараніць арэнду і прыватызацыю камунальнай уласнасці беларусам і расіянам
Амбасадар Украіны: у Турцыі затрымана расійскае судна са збожжам з Украіны
Пратэсты ва Узбекістане: што адбываецца (абнаўляецца)