Вырвацца за рамкі таталітарнага рэжыму. Сёння дзень народзінаў Аляксея Караля

Першаму галоўнаму рэдактару «Новага Часу», гісторыку, палітолагу Аляксею Каралю сёння споўнілася б 80 гадоў. На жаль, ён пайшоў з жыцця пасля цяжкай хваробы 12 верасня 2015 года.

aksana_kolb5__1__logo.jpg

«Я лічу, што гэта за шчасце, што мне гісторыя падкінула шанец вырвацца за рамкі таталітарнага рэжыму. Гэтая асалода расправіць плечы, гаварыць і пісаць тое, што думаеш. Да 1994 года – наогул свабодна, а пасля аднаўлення ў Беларусі аўтарытарнага рэжыму – у супраціве яму, у незалежным выданні, у вольным “Новым часе”. Гэта асалода свабоднага слова! Я яе фізічна адчуваю», — казаў Аляксей Сцяпанавіч у адным з інтэрв'ю

Глядзіце таксама

Многае змянілася пасля Караля: іншыя рэдактары, новыя аўтары і новыя страты. Але нязменна, бадай, адно – калі аднойчы адчуеш асалоду свабоднага слова, жыць без яе ўжо не зможаш. На тым і трымаецца «Новы Час», гэта нас прымушае рухацца далей, нягледзячы на ўсе абставіны. 

Дзякуй вам, Аляксей Сцяпанавіч!