Напісанае застаецца. Сёння Дзень народзінаў Аляксея Караля
Рэдактару «Новага Часу» сёння было б 77. Прыгожая лічба, але… Аляксей Сцяпанавіч пайшоў з жыцця пасля цяжкай хваробы 12 верасня 2015 года. Тады рэдакцыю ўзначаліла Аксана Колб, цяпер — палітзняволеная журналістка.
![2014.09_alaiseki_karol_barauliany_1_1.jpg 2014.09_alaiseki_karol_barauliany_1_1.jpg](/img/v1/images/2014.09_alaiseki_karol_barauliany_1_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Справа Караля жыве і пасля яго зыходу. Мы працягваем развіваць выданне ў кірунку, закладзеным пры ім. На знак памяці Аляксея Караля тройчы ладзілі конкурс маладых журналістаў, некаторыя пераможцы якога ў далейшым сталі сапраўднымі зоркамі «Новага Часу». Журналісцкая спадчына Аляксея Сцяпанавіча сёння актуальна як ніколі.
![«Здзяйсняў мару пра свабоду». Сёння дзень народзінаў Аляксея Караля «Здзяйсняў мару пра свабоду». Сёння дзень народзінаў Аляксея Караля](/img/v1/images/2014.09_alaiseki_karol_barauliany_1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Фота з рэдакцыйнага архіву