Спорт як хвароба
Як толькі Аляксандр Лукашэнка перастаў тузаць спартоўцаў, піць з імі гарбату і даваць карысныя парады, і ўвогуле з’ехаў з Сочы, нашым паваліла. Сочынская Алімпіяда — рэкордна
шчаслівая для Беларусі. Але і гэтае шчасце абвастрыла хранічныя балячкі нашага грамадства.