У Жлобіне яшчэ двух палітвязняў адправілі ў калонію за ўдзел у паслявыбарчай акцыі
У судзе Жлобінскага раёна асудзілі палітычных зняволеных Мікалая Ісаенку і Пятра Канстанцінава. Іх прызналі вінаватымі па частцы 1 артыкул 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак) за тое, што прымалі ўдзел у акцыі пратэсту ў Жлобіне ўвечары 9 жніўня 2020 года.